Все сказки мира

МОБИЛЬНАЯ ВЕРСИЯ

-1*+1 или Житие и бытиё страстотерпца и великострадальца Коли Робермана и других незначительных персонажей

Скачать сказку в формате PDF

Сказка Афанасьева: Счастье и несчастье

Быў чалавек бедны, не меў ні снасціны1, ні скаціны, а дзецей меу шмат2. Прыйшла вясна, а яму няма чым гараць; людзі ідуць з сахою і скацінаю, а ён ідзе з жалязніком. Устрачае ён дзве панны, а тые панны былі: адна - Шчасце, а другая Няшчасце. Пытаюць яго: "Куды, чалавеча, ідзеш?" Так ён кажа: "Панначкі маі, кралеўначкі! Мае такое няшчасце: людзі ідуць з скацінаю, а я з жалязніком; няма чым пражывіць3 дзяцей". Дак тые, адна з другою гаворачы, кажуць: "Надарым мы яго". Дак Шчасце кажа: "Калі твой4, то ты яго і надары". Дак вынялі і далі яму дзесяць рублёу і сказалі: "Ідзі да хаты і купі сабе вала". Дак ён прышоў да хаты і тые гроши5 схаваў ў гаршок, дзе быў попел. Назаўтра прыйшла да яго суседка, кума багатая, дый кажа: "Чы няма ў вас попелу, бо мае палотна вельмі рудые6?" - "Вазьмі сабе, вот у гарнушку7 стаіць", - сказала беднага чалавека жонка. Мужык, каторага не было дома, стаў аглядацца і ніяк не ўбачыў гаршка з попелам дый стаў на жонку крычаць: "Куда дзела грошы з гаршком?" Жонка зачала бажыцца, што не ведала, што там былі грошы, і сказала, што гаршок узяла суседка кума. А после мужык пашоў да кумы і стаў прасіць, каб аддала грошы. Яна каже, што я не бачыла іх у цябе нікалі. Мужык пайшоў да пана, і там не знайшоў справы8; бо пан сказаў, што ты грошай нікалі ня меў, а хочэш толькі ў яе адабраць. Так грошы мужыка прапалі.

1 (Домашней рухляди.)

2 (Довольно, много.)

3 (Прокормить.)

4 (Т. е. бесталанный, несчастный.)

5 (Деньги.)

6 (Замараны, нечисты.)

7 (Маленький горшок с ручкой.)

8 (Суда, расправы, правды.)

Плакаў ён, плакаў, дый ізноў ідзе з жалязніком, аж устрачае тые дзве панны. Ён іх не пазнаў, а яны яго пазналі. А после пытаюць таксама1, як упярод2; ён ім таксама адказау, як упярод, і яны далі яму дваццать рублёў. Мужык зноў прыйшоўшы дадому, схаваў грошы ў гумне ў патруху3. Назаўтра прыйшла тая самая кума і зачала прасіць патрухі для цялят, і жонка беднага мужыка зноў дала патруху, бо ня ведала, што там грошы. Мужык, прыйшоўшы дадому, пайшоў ў гумно выняць грошы і зноў не знайшоў. Прыйшоў ў хату і стаў сварыцца4 на жонку, куды дзела грошы з патрухаю? Жонка сказала, што кума прыходзіла і забрала патруху. Дак той мужык таксама, як упярод, хадзіў да кумы і да пана, але нідзе не знайшоў справы: ўсе казалі, што у цябе нікалі грошей не было.

1 (Точно так же.)

2 (Вперед, прежде.)

3 (Мякина, труха.)

4 (Браниться.)

Мужык паплакаў дый ізноў ідзе і спатыкае1 тые самые панны, і яны далі яму толькі два грашы і сказалі: "Ідзі да рэчкі Нёмна2, там будуць лавіць рыбу дый ніяк не зловяць. Ты папрасі, каб на тваё шчасце закінулі". Ён так і зрабіў3; пайшоў да Нёмна і папрасіў, каб на яго шчасце закінулі. Як закінулі, дак так многа выцягнулі рыбы, што недзе было дзець. Рыбакі запыталіся: "Колькі бы табе даць за гэта?" Ён кажа, што прадайце мне за два грашы. Яны прадалі адну рыбку за два грашы, а другую далі яму дарам. Мужык, узяўшы тые рыбкі, пайшоў дадому і аддаў жонцы, каб зварыла. Жонка вельмі была рада з дзецьмі з тых рыбак і не взрыла, а палажыла так. Аж ехаў адзін пан цераз тое сяло; той мужык пайшоў адчыніць4 варота і зачаў смяяцца, а пан запытаўся: "Чаго ты смяесся?" І ён сказаў, што ў мяне ёсць такая рыбка: хто на рыбку гляне, то кажны смяецца. Таму пану вельмі захацелося рыбкі і за тую рыбку даў мўжыку пару валоў, пару коней і толькі збожа5, колькі мужык хацеў. Ітак мужык знайшоў свае шчасце ў двух грашах.

1 (Встречает.)

2 (Немана.)

3 (Сделал.)

4 (Отворить.)

5 (Жита, хлеба.)